Школа » Презентации » Другие презентации » Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы"

Презентация - "Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы""

0
02.10.24
На нашем сайте презентаций klass-uchebnik.com вы можете бесплатно ознакомиться с полной версией презентации "Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы"". Учебное пособие по дисциплине - Презентации / Другие презентации, от атора . Презентации нашего сайта - незаменимый инструмент для школьников, здесь они могут изучать и просматривать слайды презентаций прямо на сайте на вашем устройстве (IPhone, Android, PC) совершенно бесплатно, без необходимости регистрации и отправки СМС. Кроме того, у вас есть возможность скачать презентации на ваше устройство в формате PPT (PPTX).
Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы" 📚 Учебники, Презентации и Подготовка к Экзаменам для Школьников на Klass-Uchebnik.com

0
0
0

Поделиться презентацией "Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы"" в социальных сетях:

Просмотреть и скачать презентацию на тему "Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы""

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Заўшыцкі дзіцячы сад-базавая школа Салігорскага раёна»
Гісторыя
1 слайд

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Заўшыцкі дзіцячы сад-базавая школа Салігорскага раёна»
Гісторыя назвы вёскі Заўшыцы
Выканаў:
Корзун Андрэй Аляксандравіч,
вучань 5 класа
Кіраўнік: Хаміцэвіч Святлана
Адамаўна, настаўнік гісторыі

Заўшыцы, 2022

У Год гістарычнай памяці справай гонару з’яўляецца  адкрыццё новых старонак сваёй малой радзімы.

2 слайд

У Год гістарычнай памяці справай гонару з’яўляецца адкрыццё новых старонак сваёй малой радзімы.
Актуальнасць тэмы- я ў пэўнены, што наша будучыня бярэ пачатак у мінулым.
Мэта даследавання – вывучэнне гісторыі паходжання назвы вёскі Заўшыцы.
Гіпотэза – назва вёскі бярэ свой пачатак ад назвы ракі Уша.
Задачы даследавання:
- вывучэнне гісторыі паходжання назвы в.Заўшыцы ў легендах і паданнях;
- вывучэнне інфармацыі ў музеі;
- апытанне мясцовых жыхароў, родзічаў аб паходжанні назвы вёскі;
- стварэнне прэзентацыі, відэа і дэманстрацыя яго вучням, настаўнікам і бацькам.

У музеі «Спадчына»

3 слайд

У музеі «Спадчына»

Царкоўныя запісы сведчаць, што сяло Заўшыцы, Слуцкага павета, размешчана ў глухой мясцовасц
4 слайд

Царкоўныя запісы сведчаць, што сяло Заўшыцы, Слуцкага павета, размешчана ў глухой мясцовасці, пры прасёлачнай дарозе, ад горада Мінска ў 126 верстах, ад горада Слуцка, дзе знаходзіцца бліжэйшая паштовая станцыя, у 24 верстах, ад Маскоўска-Брэсцкай жалезнай дарогі – у 68 верстах.

Аб чым расказвае легенда

У старажытныя часы цяклі ў нашым краі рэчкі – Уша, што несла во
5 слайд

Аб чым расказвае легенда

У старажытныя часы цяклі ў нашым краі рэчкі – Уша, што несла воды да Морачы і Сэвельга да Случы, шмат вадзілася ў іх рыбы. А вакол рэк ляжалі багатыя землі, паросшыя лясамі.
Легенда гаворыць, што у адно лета татары з’явіліся ў нашых краях. Частка татар сутыкнулася з воінамі-бранчычамі, якія пачалі заманьваць іх за Ушу.

Акружаныя і прыціснутыя да ракі, татары былі разбіты ваярамі. Шмат іх засталося ва Ушы.

6 слайд

Акружаныя і прыціснутыя да ракі, татары былі разбіты ваярамі. Шмат іх засталося ва Ушы.
У знак падзякі слуцкі князь выдзеліў абаронцам месца для пасялення за ракой Ушой.
Першыя летапісныя ўпамінанні аб вёсцы Заўшыцы адносяцца да 1528 года у ліку першых паселішчаў на тэрыторыі сучаснага Салігорскага раёна.

Я таксама заўшук

Так сталася, што я заўшук як мінімум у пятым пакаленні.
Наш
7 слайд

Я таксама заўшук

Так сталася, што я заўшук як мінімум у пятым пакаленні.
Нашы глыбокія сямейныя карані таксама цесна звязаны з ракой Ушыцай. Менавіта на беразе ракі, дзе былі добрыя пладавітыя землі, пасяліліся працавітыя Корзуны.
Мой тата Корзун Аляксандр Іванавіч працягвае добрую традыцыю жыць і працаваць на радзіме, упрыгожваць яе сваімі справамі.

Тата памятае з дзяцінства, што  Ушыца заўсёды вясной разлівалася, а пасля ў нізкіх мясцінах, ям
8 слайд

Тата памятае з дзяцінства, што Ушыца заўсёды вясной разлівалася, а пасля ў нізкіх мясцінах, ямках хлапчукі хадзілі лавіць уюноў, ён таксама любіў такую рыбалку.
Аб назве вёскі тата чуў яшчэ ад свайго дзеда, што быццам рака працякала няроўна, а пятляючы, раздзялялася на два рукавы, як бы абцякала вёску, а потым зноў злучалася.
А па форме гэта нагадвала вуха, вось старыя людзі і смяяліся, што рэчка як бы з-за вуха цячэ.

Ранняй вясной Уша ажывае

9 слайд

Ранняй вясной Уша ажывае

Бурлівая Ушыца цячэ праз вёску

10 слайд

Бурлівая Ушыца цячэ праз вёску

Новая інфармацыя  здзівіла і ўзрушыла, і я вырашыў летам паспрабаваць сябе ў якасці краязнаўцы-
11 слайд

Новая інфармацыя здзівіла і ўзрушыла, і я вырашыў летам паспрабаваць сябе ў якасці краязнаўцы-журналіста з мэтай даведацца яшчэ больш аб мінулым роднай вёскі, аб гісторыі яе назвы.
З гэтай мэтай я пабываў на розных вуліцах, пагутарыў з многімі жыхарамі вёскі.

Рэчышча ракі Уша ў чэрвені 2022

12 слайд

Рэчышча ракі Уша ў чэрвені 2022

Старое рэчышча ўлетку

13 слайд

Старое рэчышча ўлетку

На вуліцы Усходняй з татам і сястрой

14 слайд

На вуліцы Усходняй з татам і сястрой

Каля бабулінай хаты

15 слайд

Каля бабулінай хаты

Гутарка з Гурыновіч С.А.
на вул. Школьнай

16 слайд

Гутарка з Гурыновіч С.А.
на вул. Школьнай

Восенню на  пожнішчы добра відаць старое рэчышча

17 слайд

Восенню на пожнішчы добра відаць старое рэчышча

Вывады
Мая даследчая работа дала мне магчымасць дакрануцца да адной са скарбніц і гэтая суст
18 слайд

Вывады
Мая даследчая работа дала мне магчымасць дакрануцца да адной са скарбніц і гэтая сустрэча стала незабыўнай.
Навізна маёй работы ў адкрыцці для сябе новых звестак аб роднай вёсцы, аб гістарачным мінулым малой радзімы.
Практычная значымасць – я набыў новыя веды, лепей вывучыў вуліцы і людзей роднай вёскі, я стаў больш разумець тату, які так фанатычна любіць свае родныя мясціны.

Наша гіпотэза падцвердзілася. Сапраўды, назва вёскі Заўшыцы пайшла ад назвы працякаўшай тут рак
19 слайд

Наша гіпотэза падцвердзілася. Сапраўды, назва вёскі Заўшыцы пайшла ад назвы працякаўшай тут ракі Ушы, ці Ушыцы як яе ласкава называлі. А па тэрыторыі вёскі пралягла так віціевата, у выглядзе вуха.
Мае Заўшыцы, мая любая малая радзіма, дзякую за цікавую старонку тваёй гісторыі!

Мая родная вёска,
Мой прыветлівы край,
То сасна, то бярозка,
За акном луг і гай.
Тут дал
20 слайд

Мая родная вёска,
Мой прыветлівы край,
То сасна, то бярозка,
За акном луг і гай.
Тут далёкі мой продак
Ваяваў за Ушу.
Запаветныя словы
У сваім сэрцы нашу.
Запавет яго просты:
Зямлю, волю любіць,
Чужыне не зайдросціць,
А сваім даражыць.
Шанаваць маці, мову,
І хай скажа ўнук
З ноткай гордасці ў словах:
“Я таксама заўшук!”

А.Трухан

Дзякую за ўвагу!

21 слайд

Дзякую за ўвагу!

Комментарии (0) к презентации "Исследовательская работа "История названия деревни Завшицы""